Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/27/ru_1061629_1061630/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 08:43
27.09.2020 15:07 Палітыка, Грамадства

Шматтысячная калона ўдзельнікаў маршу выйшла на праезную частку праспекта Пераможцаў

Мінск, 27 верасня. Нягледзячы на намаганні сілавікоў, удзельнікам традыцыйнага нядзельнага маршу ўдалося сабрацца, і цяпер шматтысячная калона дэманстрантаў выйшла на праезную частку праспекта Пераможцаў.

Дарога ад стэлы "Мінск — горад-герой" у бок Палаца Незалежнасці перакрытая машынамі ДАІ. Каля музея Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца гучнагаварыцель, міліцыя папярэджвае прысутных аб незаконнасці акцыі. Людзей просяць "праявіць разважлівасць" і разысціся — інакш да іх будзе ўжытая фізічная сіла і спецсродкі.

Дэманстранты ў адказ пляскаюць, скандуюць "Жыве Беларусь!", "Сыходзь!".

Захар Шчарбакоў, Таццяна Каравянкова, БелаПАН.  

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239