Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/27/ru_1061632_1061633/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 09:10
27.09.2020 15:48 Палітыка, Грамадства

Калона пратэстоўцаў рушыла ад стэлы "Мінск — горад-герой" па праспекце Машэрава

Мінск, 27 верасня. Дзясяткі тысяч удзельнікаў маршу рушылі ад стэлы "Мінск —горад-герой" па праспекце Машэрава ў бок вуліцы Даўмана.

Перад гэтым больш за паўгадзіны яны стаялі на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава, чакаючы іншых пратэстоўцаў, якія сцякаліся да стэлы "Мінск — горад-герой" з розных месцаў горада. Міліцыя перыядычна папярэджвала прысутных аб незаконнасці акцыі. Праз гучнагаварыцель зачытваліся вытрымкі з закона аб масавых мерапрыемствах, людзей прасілі не правакаваць сутыкненні з органамі правапарадку. У перапынках з дынамікаў гучалі праўладныя патрыятычныя песні, якія заглушалі лозунгі дэманстрантаў.

Захар Шчарбакоў, Таццяна Каравянкова, БелаПАН.  

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239