Калона дэманстрантаў звярнула з праспекта Машэрава на вуліцу Багдановіча
Мінск, 27 верасня. Галава калоны дэманстрантаў дайшла да скрыжавання праспекта Машэрава з вуліцай Багдановіча. Дарогу ў напрамку праспекта Незалежнасці ім перакрылі машыны ДАІ. Група маладых людзей адарвалася ад калоны і рэзка пабегла ў напрамку даішнікаў, тыя хутка з'ехалі.
Дэманстранты павярнулі на вуліцу Багдановіча ў бок плошчы Бангалор. Яны скандуюць "Жыве Беларусь!" і "Света — наш прэзідэнт!". Сённяшні марш, нагадаем, праходзіць пад лозунгам "Народная інаўгурацыя сапраўднага прэзідэнта".
Хвост калоны знаходзіцца ў раёне моста праз Свіслач на праспекце Машэрава.