27.09.2020 17:06 Палітыка, Грамадства
Дэманстранты па вуліцы Сурганава падыходзяць да праспекта Незалежнасці
Мінск, 27 верасня. Дэманстранты падыходзяць да праспекта Незалежнасці па вуліцы Сурганава. Хвост калоны тым часам яшчэ не дайшоў да плошчы Бангалор.
Відавочцы паведамляюць, што ў раён плошчы Перамогі сцягнутая вайсковая і міліцэйская тэхніка, шмат сілавікоў у шлемах і са шчытамі.