Дэманстранты працягваюць шэсце па праспекце Незалежнасці ў процілеглы бок ад цэнтра горада
Мінск, 27 верасня. Удзельнікі маршу працягваюць шэсце па праспекце Незалежнасці ў процілеглы ад цэнтра горада бок.
Галава калоны дайшла да перасячэння праспекта з вуліцай Валгаградскай. Хвост знаходзіцца на скрыжаванні праспекта і вуліцы Сурганава.
Дэманстранты ідуць па праезнай частцы, але ДАІ не перакрывала рух транспарту, таму перыядычна ўзнікаюць заторы — машыны зварочваюць з праспекта на бакавыя вуліцы альбо разварочваюцца і едуць у адваротны бок.
Удзельнікі акцыі скандуюць "Сыходзь!", "Пошел вон, ты и твой ОМОН!", "Далучайся!", "Света — наш прэзідэнт!".
Сённяшні марш прыхільнікаў перамен праходзіць пад лозунгам "Народная інаўгурацыя сапраўднага прэзідэнта".