Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/27/ru_1061667_1061668/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 02:24
27.09.2020 19:19 Палітыка, Грамадства

Марш у Мінску завяршыўся каля станцыі метро "Уручча", пачаліся затрыманні

Мінск, 27 верасня. Традыцыйны нядзельны марш пратэсту ў Мінску завяршыўся прыкладна ў 18.50 каля канечнай станцыі першай лініі метрапалітэна "Уручча". Шэсце працягвалася больш як чатыры гадзіны. Яно пачалося ад стэлы на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.

Калі ўдзельнікі сталі разыходзіцца невялікімі групамі, сілавікі пачалі затрыманні ля гандлёвага цэнтра "Спектр" насупраць станцыі. Там стаяць некалькі мікрааўтобусаў і аўтамабіль ДАІ з уключаным пробліскавым сігналам.

Усе раней закрытыя станцыі метро аднавілі працу.

Таццяна Каравянкова, Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239