27.09.2020 19:46 Грамадства, Палітыка
Пасля завяршэння маршу ў Мінску аднавілася праца мабільнага інтэрнэту
Мінск, 27 верасня. Праз 10 хвілін пасля завяршэння традыцыйнага нядзельнага маршу, у 19.00, у Мінску аднавілася праца мабільнага інтэрнэту.
Прапускная здольнасць была зніжаная на працягу чатырох з паловай гадзін.
Пагаршэнне якасці паслугі перадачы дадзеных адбываецца кожную нядзелю падчас акцый пратэсту па патрабаванні "ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў", якія разлічваюць тым самым перашкодзіць пратэстоўцам каардынаваць свае дзеянні.