Паводле звестак праваабаронцаў, падчас сённяшніх акцый затрыманыя больш за 200 чалавек
Мінск, 27 верасня. Паводле звестак праваабаронцаў на 21 гадзіну, сёння ў Мінску і іншых гарадах, дзе праходзілі маршы "Народная інаўгурацыя", затрыманы 221 чалавек.
Сярод іх журналісты — галоўны рэдактар партала newgrodno.by Ігар Рэмзік (Бублікаў), карэспандэнт-аператар СМІ "Спектр" Артур Пагасян, журналіст сайта "Магілёўскі рэгіён 6tv.by" Уладзімір Лапцэвіч, журналістка партала tut.by Вольга Камягіна (адпушчаная), Эдвард Дмухоўскі (Гродна), гродзенскі фотакарэспандэнт tut.by Кацярына Гардзеева (адпушчаная).