28.09.2020 13:13 Палітыка, Грамадства
Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч аштрафаваны на 405 рублёў
Мінск, 28 верасня. Галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання "Наша Ніва" Ягор Марціновіч аштрафаваны на 405 рублёў (15 базавых велічынь) па абвінавачванні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (ч. 1 арт. 23.34) у ноч на 11 жніўня ў Мінску. Такое рашэнне 28 верасня прыняла суддзя суда Заводскага раёна Мінска Алена Някрасава.
(Будзе дапоўнена.)