Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/09/30/ru_1062109/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 14:57
30.09.2020 20:03 Палітыка, Грамадства

Эдуард Пальчыс знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна

Мінск, 30 верасня. Грамадскі і палітычны актывіст, блогер Эдуард Пальчыс знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у 1-м завулку Акрэсціна ў Мінску, паведаміла яго жонка Вікторыя Пальчыс у "Твітэры".

Напярэдадні яна заявіла аб знікненні мужа. "Сябры, многія з вас заўважылі, што вось ужо некалькі дзён Эдуард Пальчыс не актыўны ў сацсетках, — напісала жонка ў "Фэйсбуку". — Апошнія тыдні ён падазраваў за сабой сачэнне і меркаваў, што яго шукаюць спецслужбы".

"У нядзелю, 27 верасня, ён планаваў перабрацца ў больш бяспечнае месца і папярэдзіў, што нейкі час будзе без сувязі. Аднак улічваючы, што "рэжым цішыні" з яго боку зацягваецца, я вымушаная падняць трывогу", — адзначыла Вікторыя Пальчыс.

Яна запатрабавала ад праваахоўных органаў, у выпадку калі яе муж затрыманы, тэрмінова апавясціць пра гэта яго адваката.

Пальчыс уваходзіць у склад Нацыянальнага страйкавага камітэта, які быў створаны для падтрымкі рабочых, што абвясцілі забастоўку пасля прэзідэнцкіх выбараў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239