Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/05/ru_1062594_258741/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:34
05.10.2020 09:46 Грамадства, Палітыка

Праваабаронцы паведамляюць пра 245 затрыманых у Мінску і іншых гарадах падчас нядзельнай акцыі прыхільнікаў перамен

Мінск, 5 кастрычніка. Праваабаронцы паведамляюць пра 245 затрыманых у Мінску і іншых гарадах падчас чарговай нядзельнай акцыі прыхільнікаў перамен — Маршу вызвалення палітвязняў 4 кастрычніка. Спісы затрыманых публікуе spring96.org.

У ліку затрыманых член Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў краіне філосаф Вольга Шпарага, а таксама грамадзянін Расіі.

У Бабруйску (Магілёўская вобласць) былі затрыманыя практычна ўсе ўдзельнікі маршу. Затрыманні таксама былі ў Гродне, Жодзіне (Мінская вобласць), Віцебску.

Падчас асвятлення акцый супрацоўнікі сілавых органаў затрымалі ў Беларусі 4 кастрычніка 17 журналістаў, паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Не менш за пяць з іх да гэтага часу застаюцца пад вартай, астатніх адпусцілі. Аднак затрыманыя ў Мінску журналісты павінны сёння зноў з'явіцца ў міліцыю. Падчас працы на акцыі яны былі пазначаныя як прадстаўнікі прэсы і мелі неабходныя дакументы, адзначае БАЖ.

Марш вызвалення палітвязняў у сталіцы сабраў больш за 100 тыс. удзельнікаў. Гэта быў ужо восьмы нядзельны марш пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Людзі па ўсёй краіне патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і правядзення новых сумленных выбараў, вызвалення палітвязняў, а таксама адказнасці за збіванні і катаванні мірных дэманстрантаў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239