Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/08/ru_1063035_123/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 04:47
08.10.2020 15:36 Палітыка, Грамадства

Паплечнікі Анатоля Лябедзькі паведамілі пра яго магчымае затрыманне

Мінск, 8 кастрычніка. Паплечнікі былога лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзькі паведамілі пра яго магчымае затрыманне.

Як расказаў БелаПАН выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў, Лябедзька не прыйшоў на прызначаную сустрэчу і з ім ужо прыкладна паўтары гадзіны не могуць звязацца па тэлефоне — нумар недаступны. "Мы лічым, што яго маглі затрымаць. А ўлічваючы атмасферу ў краіне, у якой мы ўсе жывем, гэта першае, што прыходзіць у галаву", — сказаў Казлоў.

Паводле яго слоў, родныя Лябедзькі таксама не ведаюць, дзе ён знаходзіцца.

На пытанне, што магло стаць падставай для затрымання палітыка, Казлоў адказаў: "Як мы ведаем, зараз асабліва не патрэбныя прычыны для затрыманняў, а Анатоль Лябедзька — яркі грамадскі дзеяч, палітык, яркі блогер. Ён кажа тое, што лічыць патрэбным, і гэта не падабаецца людзям, якія спрабуюць трымацца ва ўладзе. Думаю, у гэтым прычына".

Былы старшыня АГП, дэпутат Вярхоўнага мавета Беларусі 12-га і 13-га скліканняў Анатоль Лябедзька цяпер узначальвае цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця "Еўрапейскі дыялог". Ён таксама з'яўляецца каардынатарам Грамадскай канстытуцыйнай камісіі, якая займаецца распрацоўкай праекта зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю ў рэдакцыі 1994 года.

5 кастрычніка стала вядома, што экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская прызначыла Лябедзьку адным са сваіх прадстаўнікоў па канстытуцыйнай рэформе.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239