10.10.2020 23:04 Грамадства, Палітыка
Памёр вядомы дзеяч беларускай апазіцыі Валерый Шчукін
Мінск, 10 кастрычніка. У 78 гадоў 10 кастрычніка пасля цяжкай хваробы памёр вядомы актывіст беларускай апазіцыі Валерый Шчукін, паведамілі паплечнікі на яго старонцы ў "Фэйсбуку".
Валерый Шчукін — марскі афіцэр (адслужыў на флоце 27 гадоў), дэпутат Вярхоўнага савета 13-га склікання, праваабаронца, працаваў у газеце "Народная Воля". Пастаянна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, неаднаразова быў збіты, меў бескампрамісны характар.