Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/11/ru_1063335_123/
Дата раздрукоўкі: 21.01.2021 17:23
11.10.2020 14:29 Грамадства

У Мінску зачыненыя некалькі станцый метро

Мінск, 11 кастрычніка. У Мінску зачыненыя некалькі станцый метро: "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі" і "Няміга".

Як паведамляе тэлеграм-канал метрапалітэна, станцыі зачыненыя ў 13.35 на ўваход і выхад "з мэтай забеспячэння бяспекі пасажыраў". Цягнікі на гэтых станцыях не спыняюцца.

У 13.42 на ўваход і выхад таксама зачынены вестыбюль станцыі "Плошча Леніна" з боку плошчы Незалежнасці. Цягнікі на гэтай станцыі спыняюцца.

Мінскі метрапалітэн "прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці".

Сёння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі плануецца традыцыйная нядзельная акцыя прыхільнікаў перамен — Марш гонару. Гэта будзе ўжо дзявяты нядзельны марш пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Людзі па ўсёй краіне патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і правядзення новых сумленных выбараў, вызвалення палітвязняў, а таксама адказнасці за збіццё і катаванне мірных дэманстрантаў.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239