Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/11/ru_1063338_123/
Дата раздрукоўкі: 21.01.2021 17:02
11.10.2020 14:22 Грамадства, Палітыка

У цэнтры Мінска затрыманая група журналістаў

Мінск, 11 кастрычніка. У Мінску каля гандлёвага цэнтра "Галерэя" на праспекце Пераможцаў затрыманая група журналістаў.

Сярод затрыманых — супрацоўнікі БелаПАН Таццяна Каравянкова, Сяргей Сацюк і Алена Талкачова; супрацоўнікі расійскага інфармагенцтва ТАСС Гаўрыіл Грыгораў, Валерый Сцепчанкаў, Наталля Фядосенка і Юрый Шамшур; Дзмітрый Дзмітрыеў — фотакарэспандэнт газеты "Новы час", а таксама журналісты Анастасія Бойка, Аляксей Івашкевіч і Дзмітрый Міцкевіч.

У ліку затрыманых таксама фотакарэспандэнты дзяржаўнага агенцтва БелТА Андрэй Пакумейка і Аксана Манчук.

Журналістаў вязуць у Кастрычніцкае РУУС. Як заявіла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч, супрацоўнікі СМІ "не затрыманыя, а дастаўлены ў РУУС для праверкі дакументаў".

Як стала вядома БелаПАН, сёння перад пачаткам Марша гонару — традыцыйнай нядзельнай акцыі прыхільнікаў перамен — міліцыя праводзіла інструктаж з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239