На праспекце Пераможцаў у Мінску пачаліся кропкавыя затрыманні
Мінск, 11 кастрычніка. На праспекце Пераможцаў — каля ГЦ "Галерэя" і гасцініцы "Планета" ў Мінску праходзяць кропкавыя затрыманні. Сілавікі затрымліваюць не толькі прахожых, але і веласіпедыстаў.
Інтэрнэт-карыстальнікі пішуць, што ў дварах дамоў на праспекце стаяць міліцэйскія аўтобусы, сілавікі ў цывільным адзенні дзяжураць ля пад'ездаў.
Журналісты недзяржаўных СМІ па-ранейшаму знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС, дзе ў іх, як сцвярджае прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч, "правяраюць дакументы". Варта адзначыць, што ўсе затрыманыя журналісты маюць пры сабе пасведчанні і добра вядомыя сталічнай міліцыі.