11.10.2020 14:55 Грамадства, Палітыка
Ля стэлы "Мінск — горад-герой" затрыманыя дзясяткі чалавек
Мінск, 11 кастрычніка. У раён стэлы "Мінск — горад-герой" на праспекце Пераможцаў прыехалі сілавікі, пачаліся затрыманні. Людзі разбягаюцца па дварах бліжэйшых жылых дамоў. Інтэрнэт-выданне "Наша Ніва" паведамляе пра дзясяткі затрыманых.
Паведамляецца таксама, што каля гатэля "Планета" адбылася сутычка з сілавікамі — "людзі іх пагналі".