Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/11/ru_1063389_123/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 02:26
11.10.2020 16:59 Грамадства

Зачыненыя ўжо сем станцый сталічнага метро

Мінск, 11 кастрычніка. Зачыненыя ўжо сем станцый сталічнага метро.

Як паведамляе тэлеграм-канал метрапалітэна, у 16.27 на ўваход і выхад зачыненая станцыя "Пушкінская" Аўтазаводскай лініі метро.

У 14.30 на ўваход і выхад былі зачыненыя станцыі "Фрунзенская" і "Маладзёжная".

У 13.35 на ўваход і выхад былі зачыненыя чатыры станцыі метро: "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі" і "Няміга".

Названыя станцыі зачыненыя для ўваходу і выхаду "з мэтай забеспячэння бяспекі пасажыраў", паведаміў метрапалітэн. Цягнікі на іх не спыняюцца.

У 13.42 на ўваход і выхад таксама зачынены вестыбюль станцыі "Плошча Леніна" з боку плошчы Незалежнасці. Цягнікі на гэтай станцыі спыняюцца.

Сёння ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі праходзіць Марш гонару. Гэта дзявяты нядзельны марш прыхільнікаў перамен пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Людзі па ўсёй краіне патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і правядзення новых сумленных выбараў, вызвалення палітвязняў, а таксама адказнасці за збіццё і катаванне мірных дэманстрантаў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239