Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/12/ru_1063434_1063435_123/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 04:14
12.10.2020 00:26 Палітыка, Грамадства

У дачыненні да 15 журналістаў, дастаўленых ва УУС Кастрычніцкага раёна Мінска, пачаты адміністрацыйны працэс

Мінск, 12 кастрычніка. У дачыненні да 15 журналістаў, якія ўжо 10 гадзін знаходзяцца ва УУС Кастрычніцкага раёна, распачаты адміністрацыйны працэс: на іх складаюцца пратаколы.

Ва УУС былі дастаўленыя і абвінавачваюцца ў адміністрацыйных правапарушэннях Таццяна Каравянкова, Алена Талкачова, Сяргей Сацюк (БелаПАН), Аляксандр Ружачка, Аляксандр Уладыка, Аляксей Носаў (onliner.by), Ягор Марціновіч, Надзея Бужан, Ірэна Кацяловіч ("Наша Ніва"), Павел Крычко ("Народная Воля"), Дзмітрый Дзмітрыеў ("Новы Час"), Дзмітрый Міцкевіч ("Белсат"), Анастасія Бойка і Аляксей Івашкевіч ("Белорусы и рынок"), Ілья Дабратвор (фрылансар). Журналісты павінны былі асвятляць Марш гонару.

Першым з УУС выйшаў Аляксандр Уладыка. На яго складзены пратакол паводле арт. 23.4 КоАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў). Артыкул прадугледжвае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 540 да 1.350 рублёў). У журналіста забралі тэлефон. Суд прызначаны на 20 кастрычніка.

Усяго, паводле звестак праваабаронцаў на 0.05 12 кастрычніка, у нядзелю было затрымана не менш як 482 чалавекі.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239