Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/12/ru_1063452_225883/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 03:45
12.10.2020 08:19 Палітыка, Грамадства

Карэспандэнтаў БелаПАН Каравянкову, Талкачову і Сацюка міліцыя абвінаваціла ў непадпарадкаванні

Мінск, 12 кастрычніка. У дачыненні да затрыманых перад Маршам гонару і дастаўленых ва УУС Кастрычніцкага раёна Мінска карэспандэнтаў БелаПАН Таццяны Каравянковай, Алены Талкачовай і відэааператара БелаПАН Сяргея Сацюка складзеныя пратаколы паводле арт. 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў). Артыкул прадугледжвае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 540 да 1.350 рублёў).

Разгляд пратакола Каравянковай у судзе адбудзецца 16 кастрычніка, Талкачовай — 20-га. У Талкачовай канфіскаваны мабільны тэлефон.

Раней быў адпушчаны відэааператар Сяргей Сацюк. У яго канфіскавалі тэлефон, дзве камеры, два аб`ектывы, тры флэш-карты. Разгляд яго адмінпратакола згодна з арт. 23.4 прызначаны на 20 кастрычніка.

Пратаколы ва УУС складалі гэтай ноччу ў дачыненні да 15 журналістаў. Усяго па краіне было затрымана прыблізна 40 прадстаўнікоў СМІ. У агульным спісе затрыманых, які складаюць праваабаронцы, на 3.30 12 кастрычніка было 580 чалавек.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239