Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/12/ru_1063455/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 03:29
12.10.2020 08:57 Палітыка, Грамадства

Ціханоўская: Сотні затрыманых, масавыя збіванні, кроў — гэта адзіны адказ, на які яны здольныя

Мінск, 12 кастрычніка. Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская пракаментавала масавыя затрыманні і прымяненне спецсродкаў сілавікамі падчас Маршу гонару ў Мінску.

"Я не сплю, як і ўсе беларусы цяпер. Сотні затрыманых, масавае збіванне, кроў — гэта адзіны адказ, на які яны здольныя. За два месяцы мы заплацілі за сваю свабоду вельмі страшную цану. Але нас — больш, і мы даможамся свайго. Вы самі ведаеце, што рабіць", — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.

Згодна са звесткамі праваабаронцаў на гадзіну ночы 12 кастрычніка, у нядзелю па ўсёй краіне было затрымана не менш як 502 чалавекі, у тым ліку прыблізна 40 журналістаў. На многіх прадстаўнікоў СМІ складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Сярод пратэстоўцаў ёсць пацярпелыя. Сілавікі ўжылі дубінкі, вадамёты, гумовыя кулі, святлошумавыя гранаты.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239