Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/15/ru_1063901_102145/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 17:52
15.10.2020 13:25 Грамадства

За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана больш за 600 новых выпадкаў COVID-19

Мінск, 15 кастрычніка. Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі CОVID-19 у Беларусі дасягнула 85.734 (+613 за апошнія суткі), памерла 916 чалавек (+5), паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Апошні раз такі прырост выпадкаў інфекцыі (больш за 600) рэгістраваўся 20 чэрвеня. 14 кастрычніка, паводле афіцыйнай статыстыкі, было 597 новых выпадкаў і пяць смерцяў.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 78.583 пацыенты (365 за апошнія суткі).

Праведзена 2.144.544 тэсты на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 25.728.

Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Мінску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Больш за пяць месяцаў Міністэрства аховы здароўя не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239