Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/15/ru_1063917_1063918/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:30
15.10.2020 14:38 Палітыка

Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да яшчэ 31 беларускага чыноўніка (дапоўнена)

Мінск, 15 кастрычніка. Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да яшчэ 31 беларускага чыноўніка, паведамляе сайт канадскага ўрада.

"Пасля прыняцця 29 верасня ў каардынацыі з Вялікабрытаніяй першага пакета адрасных санкцый урад Канады сёння ўключае ў гэты спіс яшчэ 31 беларускага чыноўніка, — гаворыцца ў паведамленні. — Другі пакет санкцый прымаецца ў каардынацыі з нядаўнімі дзеяннямі, прынятымі Еўрапейскім саюзам і ЗША. Гэтыя дадатковыя санкцыі ўводзяцца ў адказ на грубыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, якія адбываюцца ў Беларусі. Мэта ў тым, каб аказваць міжнародны націск на ўрад Беларусі для мірнага вырашэння гэтага крызісу шляхам перамоў".

"Дэманструючы цвёрдую рашучасць у дачыненні да санкцый, мы ўзмацняем нашу калектыўную здольнасць аказваць націск на ўрадавых чыноўнікаў у Беларусі, каб тыя прыслухаліся да патрабаванняў беларускага народа, — адзначыў міністр замежных спраў Канады Франсуа-Філіп Шампань. — Канада па-ранейшаму салідарная з народам Беларусі, які змагаецца за аднаўленне правоў чалавека і дасягненне дэмакратыі ў сваёй краіне".

У спіс увайшлі:

— Аляксандр Аляшкевіч — начальнік АДАІ Маскоўскага раёна Мінска, падпалкоўнік міліцыі;

— Аляксандр Астрэйка — начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама;

— Аляксандр Быкаў — камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС;

— Ірына Цалікавец — член Цэнтрвыбаркама;

— Алег Чарнышоў — намеснік старшыні КДБ;

— Міхаіл Дамарнацкі — камандзір АМАП УУС Гомельскага аблвыканкама;

— Вольга Дарашэнка — член Цэнтрвыбаркама;

— Андрэй Галенка — намеснік начальніка Маскоўскага РУУС Мінска;

— Максім Гамола — намеснік начальніка Маскоўскага РУУС Мінска;

— Андрэй Гуржы — член Цэнтрвыбаркама;

— Святлана Кацуба — член Цэнтрвыбаркама;

— Уладзімір Калач — намеснік старшыні КДБ;

— Сяргей Каліноўскі — член Цэнтрвыбаркама;

— Генадзь Казакевіч — першы намеснік міністра ўнутраных спраў;

— Сяргей Хаменка — намеснік міністра ўнутраных спраў;

— Аляксандр Канюк — былы генеральны пракурор Беларусі;

— Аляксандр Ласякін — член Цэнтрвыбаркама;

— Алег Маткін — начальнік дэпартамента выканання пакаранняў МУС;

— Максім Міховіч — камандзір АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама;

— Ігар Плышэўскі — член Цэнтрвыбаркама;

— Марына Рахманава — член Цэнтрвыбаркама;

— Дзмітрый Равуцкі — намеснік старшыні КДБ;

— Аляксандр Шэпелеў — кіраўнік дэпартамента аховы МУС;

— Алег Шулякоўскі — першы намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама;

— Алег Сліжэўскі — член Цэнтрвыбаркама, міністр юстыцыі;

— Іван Сакалоўскі — у аналагічным спісе ЕС пазначаны як дзейны начальнік мінскага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на 1-м завулку Акрэсціна (у рэальнасці — былы начальнік, цяпер ЦІП узначальвае Яўген Шапецька);

— Сяргей Церабаў — першы намеснік старшыні КДБ;

— Валерый Вакульчык — дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі, экс-старшыня КДБ;

— Аляксандр Васільеў — начальнік УУС Гомельскага аблвыканкама;

— Анатоль Васільеў — намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі;

— Леанід Жураўскі — камандзір АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама;

29 верасня Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, яго старэйшага сына і памочніка па нацыянальнай бяспецы Віктара Лукашэнкі, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергяенкі, міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і яго намеснікаў Аляксандра Барсукова, Юрыя Назаранкі, намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Хазалбека Атабекава, камандзіра мінскага АМАП Дзмітрыя Балабы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239