Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/17/ru_1064170_1064171/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2020 14:42
17.10.2020 12:45 Грамадства

Да калоны ўдзельніц жаночага маршу далучылася Ніна Багінская

Мінск, 17 кастрычніка. Да калоны жанчын з кветкамі, якая рухаецца па праспекце Незалежнасці ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Dana Mall у бок цэнтра Мінска, далучылася легендарная актывістка 73-гадовая Ніна Багінская. Яе сустрэлі скандаваннем "Ніна! Ніна!".

Удзельніцы дэманстрацыі, якіх ужо каля сотні, разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг. У бок цэнтра праехала два аўтазакі і некалькі міліцэйскіх аўтобусаў. Сілавікам у цывільным, якія здымаюць акцыю на відэа, жанчыны крычаць "Ганьба!".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239