Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/17/ru_1064176_1064177/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2020 14:39
17.10.2020 13:23 Грамадства

Удзельніцы жаночага маршу працягваюць ісці ў цэнтр горада, студэнтаў разганяюць сілавікі

Мінск, 17 кастрычніка. Удзельніцы жаночага маршу працягваюць шэсце па праспекце Незалежнасці ў бок цэнтра горада. Яны перыядычна скандуюць лозунгі "Верым, можам, пераможам!", "Забярыце Сашу, вярніце нашу Машу!", "Свабоду палітвязням!". Жанчынам вітальна сігналяць аўтамабілі, якія праязджаюць міма. У калоне — больш за сотню маладых жанчын. Як паведамляе карэспандэнт БелаПАН, марш здымалі супрацоўнікі тэлеканалаў "Беларусь 1" і СТВ.

У гэты час каля Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) сабраліся студэнты — удзельнікі абвешчанага на сёння Маршу маладосці. Калона больш чым са 100 чалавек накіравалася ў бок праспекта Незалежнасці, дзе студэнтаў пачалі затрымліваць сілавікі. Сярод затрыманых — фотакарэспандэнт БелаПАН Вадзім Заміроўскі.

Два студэнты сталі на калені на праезнай частцы вуліцы Казлова, спрабуючы перакрыць рух. Да іх пад'ехаў аўтамабіль ДАІ, студэнты паспелі ўцячы. На вуліцы Казлова таксама пачаліся затрыманні, як мінімум двое затрыманых. Большасць студэнтаў уцякла ў бок Палаца мастацтваў і далей, за імі паехалі міліцэйскія аўтобусы.

Таццяна Каравянкова, Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239