Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/17/ru_1064190_1064191/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2020 14:40
17.10.2020 14:43 Палітыка, Грамадства

Паводле звестак праваабаронцаў, пры разгоне Маршу маладосці затрымана не менш за дзесяць чалавек

Мінск, 17 кастрычніка. Пры разгоне сілавікамі Маршу маладосці 17 кастрычніка ў Мінску затрымана не менш за дзесяць чалавек, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Збор удзельнікаў Маршу маладосці быў прызначаны каля дзвюх ВНУ — БДУІР і МДЛУ. Прыкладна а 13.00 студэнты пайшлі калонай, скандуючы "Саша, ты адлічаны!". На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова з мікрааўтобусаў выбеглі супрацоўнікі АМАПа ў масках і балаклавах і пачалі затрымліваць людзей.

Калона студэнтаў была рассеяная, некаторых затрымлівалі ў прылеглых дварах.

Пры асвятленні маршу студэнтаў затрыманыя два супрацоўнікі БелаПАН — фотакарэспандэнт Вадзім Заміроўскі і відэааператар Усевалад Зарубін, а таксама карэспандэнт партала Onliner Дар'я Спевак.

БелаПАН.  

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239