Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/17/ru_1064193_1064194/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2020 14:39
17.10.2020 15:15 Палітыка, Грамадства

Жанчыны з кветкамі гуляюць па праспекце Незалежнасці ў Мінску

Мінск, 17 кастрычніка. На ўчастку паміж плошчай Перамогі і плошчай Якуба Коласа паабапал праспекта Незалежнасці працягваюць гуляць жанчыны з кветкамі. Некаторыя ідуць паасобку, некаторыя — невялікімі групамі. Ім сігналяць машыны, якія праязджаюць міма, жанчыны ў адказ паказваюць знак "вікторыя".

Мемарыял на плошчы Перамогі агароджаны металічнымі канструкцыямі, там патрулююць сілавікі ў масках і са зброяй.

Пасля Маршу жанчын, які завяршыўся ў раёне плошчы Якуба Коласа каля гадзіны таму, быў запланаваны жаночы "дэмарш" у форме гуляння з кветкамі па праспекце.

Таццяна Каравянкова, Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239