Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/17/ru_1064202_1064203/
Дата раздрукоўкі: 23.10.2020 13:38
17.10.2020 16:35 Палітыка, Грамадства

Праваабаронцам вядома ўжо аб трох дзясятках затрыманых сёння ў Мінску

Мінск, 17 кастрычніка. Праваабарончаму цэнтру "Вясна" на гэты момант вядома аб 33 затрыманых 17 кастрычніка ў Мінску, у тым ліку пра трох журналістаў, якія асвятлялі студэнцкі марш.

Збор удзельнікаў анансаванага ў сацсетках Маршу маладосці быў прызначаны каля дзвюх ВНУ — БДУІР і МДЛУ. Прыкладна а 13.00 студэнты пайшлі калонай, скандуючы "Саша, ты адлічаны!". На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова з мікрааўтобусаў выбеглі супрацоўнікі АМАПа ў масках і балаклавах і пачалі затрымліваць людзей.

Калона студэнтаў была рассеяная, некаторых затрымлівалі ў прылеглых дварах і каля ўваходу ў Палац мастацтва.

Пры асвятленні студэнцкай акцыі былі затрыманыя як мінімум тры журналісты — супрацоўнікі БелаПАН і tut.by Вадзім Заміроўскі і Усевалад Зарубін, а таксама карэспандэнт Onliner Дар`я Спевак. Затрымліваўся і карэспандэнт РІА Новости, але пасля праверкі дакументаў яго адпусцілі — пра гэта паведаміла расійскае інфармагенцтва.

БелаПАН.  

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239