Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/18/ru_1064220_123/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 22:03
18.10.2020 11:12 Грамадства, Палітыка

Паводле звестак праваабаронцаў, каля 50 чалавек затрыманыя ў Мінску 17 кастрычніка

Мінск, 18 кастрычніка. 17 кастрычніка ў Мінску затрымана 50 чалавек, паведамляе spring96.org.

Як паведамлялася, у гэты дзень у Беларусі праходзілі студэнцкі і жаночы маршы.

Таксама адзін чалавек затрыманы ў Жодзіне (Мінская вобласць).

Падчас працы на студэнцкім маршы ў Мінску затрыманы фотакарэспандэнт БелаПАН і tut.by Вадзім Заміроўскі. Міліцыя абвінаваціла яго па двух артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (23.34) і непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы (23.4), паведаміла яго адвакат.

Акрамя Заміроўскага быў затрыманы супрацоўнік БелаПАН і tut.by Усевалад Зарубін, а таксама карэспандэнт Onliner Дар'я Спевак.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239