Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/18/ru_1064236_123/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 08:56
18.10.2020 13:33 Палітыка, Грамадства

У цэнтры Мінска і ў раёне Партызанскага праспекта сцягнутыя сілавікі і ваенная спецтэхніка

Мінск, 18 кастрычніка. У цэнтр Мінска, як заўсёды па нядзелях, сцягнутыя сілавікі і ваенная спецтэхніка.

Як паведамляюць карэспандэнты БелаПАН, узмоцненыя нарады міліцыі патрулююць будынкі КДБ і МУС. На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Валадарскага дзяжураць сілавікі, яны таксама сканцэнтраваныя ў раёне помніка Дзяржынскаму насупраць КДБ. Плошча Незалежнасці абгароджаная.

Недалёка ад Дома ўрада стаіць ваенная спецтэхніка — аўтазакі і машыны "Рубеж".

Толькі што метрапалітэн паведаміў пра закрыццё станцый метро "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Няміга", "Першамайская" і "Пралетарская".

Карыстальнікі сацсетак пішуць пра вялікую канцэнтрацыю сілавікоў уздоўж Партызанскага праспекта.

Сёння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі прыхільнікі перамен плануюць правесці акцыю "Партызанскі марш". Гэта будзе ўжо дзясятая нядзельная акцыя супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў.

Захар Шчарбакоў, Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239