Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/18/ru_1064239_1064240_123/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 08:52
18.10.2020 13:44 Грамадства

У Мінску зачыненыя шэсць станцый метро

Мінск, 18 кастрычніка. У Мінску зачыненыя некалькі станцый метро: "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Няміга", "Першамайская" і "Пралетарская".

Як паведамляе тэлеграм-канал метрапалітэна, станцыі зачыненыя ў 13.15 на ўваход і выхад "з мэтай забеспячэння бяспекі пасажыраў". Цягнікі на гэтых станцыях не спыняюцца.

Мінскі метрапалітэн "прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці".

Сёння ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі праходзіць Партызанскі марш. Гэта дзясяты нядзельны марш прыхільнікаў перамен пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Людзі па ўсёй краіне патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і правядзення новых сумленных выбараў, вызвалення палітвязняў, а таксама адказнасці за збіванне і катаванне мірных дэманстрантаў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239