Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/18/ru_1064271_123/
Дата раздрукоўкі: 25.10.2020 22:43
18.10.2020 16:08 Грамадства, Палітыка

Невядомыя ў цывільным спрабавалі патрапіць у кватэру да журналісткі tut.by Яны Сіяніхінай

Мінск, 18 кастрычніка. Невядомыя ў цывільным спрабавалі патрапіць у кватэру да журналісткі партала tut.by Яны Сіяніхінай.

"Яны запатрабавалі адчыніць дзверы і аддаць пашпарт нейкай Шчарбаковай, — паведамляе tut.by. — Хто гэта такая, ні наш журналіст, ні яе малады чалавек, які жыве з ёй, не ведаюць. Кватэра належыць чалавеку з іншым прозвішчам. Пасля таго як невядомым адмовіліся адчыніць дзверы, яны сышлі са словамі "цяпер тады будзем выклікаць...". Верагодна, гаворка ідзе пра ўзлом дзвярэй. Адвакат ужо выехаў на месца".

Сёння ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі праходзіць чарговая акцыя прыхільнікаў перамен — Партызанскі марш.

Падчас акцыі затрыманыя карэспандэнты тэлеканала "Белсат" Алесь Любянчук і выдання "Белорусы и рынок" Арцём Маёраў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239