Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/18/ru_1064274_123/
Дата раздрукоўкі: 25.10.2020 22:26
18.10.2020 15:48 Палітыка, Грамадства

На Партызанскім праспекце пачаліся затрыманні

Мінск, 18 кастрычніка. На Партызанскім праспекце пачаліся затрыманні. Тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне ў раёне перасячэння праспекта з вуліцай Кашавога, каля ГЦ "Ленінград" і насупраць мотавелазавода.

Тым часам галава шматтысячнай калоны ўдзельнікаў маршу падышла да ўнівермага "Беларусь", паведамляюць карэспандэнты БелаПАН. Людзі скандуюць "Жыве Беларусь", "Верым, можам, пераможам!", "Лукашэнку ў аўтазак", "Пайшоў прэч", "Хабараўск, прывітанне" і іншыя лозунгі.

Відавочцы паведамляюць, што па Партызанскім праспекце рухаецца яшчэ адна калона дэманстрантаў, якая спрабуе дагнаць асноўную.

Захар Шчарбакоў, Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239