Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/18/ru_1064280_123/
Дата раздрукоўкі: 25.10.2020 22:20
18.10.2020 16:02 Палітыка, Грамадства

У раёне станцыі метро "Аўтазаводская" сілавікі перакрылі Партызанскі праспект

Мінск, 18 кастрычніка. У раёне станцыі метро "Аўтазаводская" сілавікі перакрылі Партызанскі праспект. Там выстаўлены кардон з металічных загарод, за якімі стаяць байцы, а за імі — вадамёты.

Нягледзячы на міліцэйскія папярэджанні, якія гучалі каля ўнівермага "Беларусь", удзельнікі Партызанскага маршу працягнулі рух наперад. Цяпер яны набліжаюцца да кардона сілавікоў.

Тым часам у пачатку Партызанскага праспекта працягваюцца затрыманні. Невядомыя ў балаклавах бессістэмна хапаюць людзей, якія ідуць па тратуары.

Захар Шчарбакоў, Таццяна Каравянкова, Алена Талкачова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239