Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/18/ru_1064283_123/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 18:47
18.10.2020 16:19 Грамадства, Палітыка

Калона ўдзельнікаў маршу павярнулася і рушыць у адваротны бок па Партызанскім праспекце

Мінск, 18 кастрычніка. Група дэманстрантаў падышла бліжэй да кардона сілавікоў, як мінімум аднаго чалавека затрымалі. Пасля гэтага ўдзельнікі маршу павярнуліся і рушылі ў адваротны бок па Партызанскім праспекце.

Як паведамляюць карэспандэнты БелаПАН, якія цяпер знаходзяцца ў хвасце калоны, наперадзе, з боку ўнівермага "Беларусь", пачуліся стрэлы і выбухі — не выключана, што гэта была святлошумавая граната. Нягледзячы на гэта, людзі працягваюць ісці наперад.

Захар Шчарбакоў, Таццяна Каравянкова, Алена Талкачова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239