Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/18/ru_1064286_123/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 19:48
18.10.2020 16:39 Грамадства

Зачыненыя пяць станцый другой лініі мінскага метро

Мінск, 18 кастрычніка. У цяперашні час не працуюць пяць станцый другой лініі мінскага метро: "Першамайская", "Пралетарская", "Аўтазаводская", "Партызанская" і "Трактарны завод".

Як паведамляе тэлеграм-канал метрапалітэна, у 15.15 адкрытыя станцыі "Плошча Леніна" з боку чыгуначнага вакзала, "Кастрычніцкая", "Купалаўская" і "Няміга".

Сёння ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі праходзіць Партызанскі марш. Гэта дзясяты нядзельны марш прыхільнікаў перамен пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Людзі па ўсёй краіне патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і правядзення новых сумленных выбараў, вызвалення палітвязняў, а таксама адказнасці за збіванне і катаванне мірных дэманстрантаў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239