Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/18/ru_1064293_123/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 18:37
18.10.2020 17:07 Грамадства, Палітыка

Праваабаронцы паведамляюць пра 35 затрыманых у Мінску і іншых гарадах падчас нядзельнай акцыі прыхільнікаў перамен

Мінск, 18 кастрычніка. Праваабаронцы паведамляюць пра 35 затрыманых у Мінску і іншых гарадах падчас чарговай нядзельнай акцыі прыхільнікаў перамен — Партызанскага маршу. Спісы затрыманых публікуе spring96.org.

У ліку затрыманых у Мінску двое журналістаў — карэспандэнты тэлеканала "Белсат" Алесь Любянчук і выдання "Белорусы и рынок" Арцём Маёраў.

Акрамя Мінска затрыманыя некаторыя ўдзельнікі акцый у Віцебску, Гомелі, Дзяржынску і Светлагорску.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239