Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/22/ru_1064813_123/
Дата раздрукоўкі: 04.08.2021 21:36
22.10.2020 13:05 Палітыка, Грамадства

У Гродзенскі дзіцячы хоспіс прыйшлі з вобшукам супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК

Мінск, 22 кастрычніка. У Гродзенскім дзіцячым хоспісе ідзе вобшук. Паводле інфармацыі мясцовага інтэрнэт-выдання Hrodna.life, туды прыйшлі супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

Падрабязнасці невядомыя. Тэлефон дырэктара хоспіса Вольгі Вялічкі адключаны, але яна пацвердзіла БелаПАН інфармацыю пра вобшук, даслаўшы паведамленне ў мэсэнджар.

15 кастрычніка Вольга Вялічка была затрыманая і змешчаная ў гродзенскі ІЧУ. На наступны дзень суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 6 верасня і пакараў штрафам у 405 рублёў.

Вялічка кіруе гродзенскім дзіцячым хоспісам каля 13 гадоў. Гэта недзяржаўная грамадская арганізацыя. Пад апекай хоспіса знаходзяцца сем'і, у якіх растуць невылечна хворыя дзеці. Хоспіс існуе за ахвяраванні спонсараў і праектную дзейнасць.

У гэтым годзе пры хоспісе працуе майстэрня, дзе шыюць сродкі індывідуальнай абароны для медыкаў у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі. Валанцёры сшылі ўжо тысячы ахоўных касцюмаў. Улетку гарадская адміністрацыя выдзеліла майстэрні асобнае памяшканне, аднак ужо ў верасні валанцёраў адтуль выгналі.

БелаПАН.  

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239