Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/10/28/ru_1065681_1065682/
Дата раздрукоўкі: 29.11.2020 13:45
28.10.2020 16:52 Культура, Палітыка

Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны арганізуе музычны марафон у падтрымку беларусаў

Мінск, 28 кастрычніка. Па ініцыятыве Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны 4 лістапада ў Кіеве адбудзецца маштабны музычны марафон "Мы разам!", "прысвечаны ўкраінскаму і беларускаму народам, якія застаюцца вернымі свайму сэрцу, шматвяковай дружбе і імкненню да свабоды". Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

Мерапрыемства пройдзе на сцэне канцэртнай залы Stereo Plaza і будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканала М1 (з 20.00).

"Беларусаў і ўкраінцаў стагоддзямі звязвае агульны лёс еўрапейскіх каштоўнасцяў. Таму ў лепшых еўрапейскіх традыцыях аб'яднаемся ў тым, чым жывем — музыкай, бо нішто так не лечыць, як культура", — адзначыў міністр Аляксандр Ткачэнка.

Сярод заяўленых удзельнікаў вялікага канцэрта Brutto Nostra, NaviBand, Naka (Беларусь), "БЕZ ОБМЕЖЕНЬ", "Друга Ріка", "СКАЙ", "ДахаБраха", Kozak System (Украіна). Вядучыя вечары — кіраўнікі шоу [Камтугеза] на Radio Roks Сяргей Кузін (былы беларускі радыёвядоўца) і Соня Сотнік.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239