Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/02/ru_1066343_123/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 20:39
02.11.2020 14:20 Палітыка, Грамадства

У Мінску пачаўся традыцыйны марш пенсіянераў

Мінск, 2 лістапада. Каля Чырвонага касцёла ў Мінску збіраюцца ўдзельнікі традыцыйнага маршу пенсіянераў, які праходзіць па панядзелках. Сённяшняя акцыя пройдзе пад лозунгам "Хопіць нас палохаць!".

Некалькі соцень людзей старэйшага ўзросту прыйшлі да касцёла са сцягамі, бел-чырвона-белымі парасонамі, кветкамі і стужкамі, абразамі. Людзі, якія сабраліся, скандуюць: "Гэта наш горад", "Жыве Беларусь!", "Верым, можам, пераможам", "Хопіць нас палохаць!", "Лукашэнку ў аўтазак" і іншыя лозунгі пратэсту. Некаторыя трымаюць плакаты з надпісамі: "Краіне патрабуецца сумленны суддзя", "Хопіць саджаць, пара выпускаць", "Не гвалту", "Хопіць маўчаць!", "Ганьба БТ", "Сыходзь".

Удзельнікі акцыі пакідаюць ля ўваходу ў касцёл запаленыя лампадкі ў памяць пра памерлых. Сёння, 2 лістапада, беларусы адзначаюць дзень памінання продкаў Дзяды.

За тым, што адбываецца, назіраюць супрацоўнікі міліцыі ў форме, у мегафон яны папярэджваюць прысутных пра незаконнасць мерапрыемства.

У 14.10 удзельнікі маршу рушылі ў бок праспекта Незалежнасці.

Папярэдні марш пенсіянераў адбыўся тыдзень таму, 26 кастрычніка. Ён быў самым шматлікім, бо па дарозе да калоны далучыліся людзі розных узростаў, у тым ліку студэнты.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239