Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/03/ru_1066520_123/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2021 17:20
03.11.2020 13:38 Эканоміка

Першы энергаблок БелАЭС пачаў выпрацоўваць электрычнасць

Мінск, 3 лістапада. Першы энергаблок Беларускай АЭС 3 лістапада пачаў выпрацоўваць электрычнасць і пастаўляць яе ў энергасістэму, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

"У 12.03 турбагенератар першага энергаблока Беларускай АЭС уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны", — адзначылі ў ведамстве.

Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) за кошт крэдыту Расіі па тыпавым расійскім праекце ВВЭР-1200. У жніўні ў актыўную зону рэактара першага блока атамнай станцыі загрузілі 163 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам. З гэтага пачаўся фізічны пуск БелАЭС.

Увесці блок у эксплуатацыю, пры якой ён запрацуе на 100% магутнасці, плануецца ў 2021 годзе. Другі энергаблок, як мяркуецца, будзе выведзены на поўную магутнасць у 2022 годзе.

Паводле прагнозу Мінэнерга, пасля выхаду на поўную магутнасць абодва блокі станцыі штогод будуць выпрацоўваць больш за 19 млрд кВт·гадз электраэнергіі.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239