Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/06/eu_1067007_224153/
Дата раздрукоўкі: 04.08.2021 21:11
06.11.2020 17:44 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

ЕС увёў санкцыі супраць Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў

Мінск, 6 лістапада. Аляксандр Лукашэнка ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза. Рашэнне апублікаванае ў Афіцыйным часопісе ЕС.

Разам з Лукашэнкам у спіс уключаныя:

Віктар Лукашэнка — старэйшы сын, памочнік па нацыянальнай бяспецы;

Ігар Сергяенка — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта;

Іван Церцель — старшыня КДБ;

Раман Мельнік — начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС;

Іван Наскевіч — старшыня Следчага камітэта;

Аляксей Волкаў — старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, раней займаў пасаду першага намесніка кіраўніка Следчага камітэта;

Сяргей Аземша — намеснік старшыні Следчага камітэта;

Андрэй Смаль — намеснік старшыні Следчага камітэта;

Андрэй Паўлючэнка — кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра;

Ігар Бузоўскі — намеснік міністра інфармацыі;

Наталля Эйсмант — прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі;

Сяргей Зубкоў — камандзір групы "Альфа" (спецназ);

Андрэй Раўкоў — былы дзяржаўны сакратар Савета бяспекі;

Пётр Міклашэвіч — старшыня Канстытуцыйнага суда.

Першы пакет санкцый ЕС увёў у пачатку кастрычніка, уключыўшы туды 40 беларускіх грамадзян, якія маюць дачыненне, на думку Бруселя, да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў. У спіс трапілі члены Цэнтрвыбаркама, кіраўніцтва і супрацоўнікі сілавога блока.

Унесеным у санкцыйны спіс асобам забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. Іх актывы ў ЕС, калі такія ёсць, павінны быць замарожаныя.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239