Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/09/ru_1067285_698547/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 20:47
09.11.2020 15:19 Палітыка, Грамадства

Колькасць удзельнікаў Маршу мудрасці істотна вырасла

Мінск, 9 лістапада. Калона ўдзельнікаў Маршу мудрасці прайшла Кастрычніцкую плошчу.

Па ходзе руху да дэманстрацыі далучаюцца новыя ўдзельнікі. Цяпер, паводле ацэнак журналістаў, у калоне не менш за дзве тысячы чалавек, большасць з іх — людзі пенсійнага ўзросту. Яны перыядычна скандуюць "Жыве Беларусь!", "Сумленныя выбары", "Гэта наш горад", "Нашы дзеці лепшыя за ўсіх!", "Трыбунал", "Сыходзь", "Лукашэнку ў аўтазак" і іншыя лозунгі. Замыкае калону вядомая актывістка Ніна Багінская.

Сілавікі суправаджаюць дэманстрацыю на некалькіх мікрааўтобусах, якія едуць па правым баку праспекта Незалежнасці. Яны назіраюць здалёк, не ўмешваюцца, вядзецца відэаздымка.

Міліцыя неаднаразова папярэджвала ўдзельнікаў маршу аб тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

Вольга Быкоўская, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239