Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/09/ru_1067351/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2021 16:34
09.11.2020 20:34 Палітыка, Грамадства

Жыхар Баранавіч атрымаў пяць гадоў турмы за кінутую ў бок сілавікоў бутэльку з лёгкаўзгаральнай вадкасцю

Мінск, 9 лістапада. Жыхар Баранавіч (Брэсцкая вобласць) Віктар Купрык прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі за кінутую ў бок сілавікоў бутэльку з гаручай вадкасцю. Інцыдэнт здарыўся ў райцэнтры 10 жніўня падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Згодна з матэрыяламі справы, Купрык падпаліў бутэльку і кінуў у сілавікоў, аднак яна да іх не даляцела.

Пракуратура прасіла максімальнае пакаранне — шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Адзначаецца, што пацярпелыя, якімі прызнаныя тры супрацоўнікі міліцыі, прэтэнзіі не выстаўлялі і іск не падавалі.

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239