Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/10/ru_1067415_254013/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2021 16:36
10.11.2020 14:09 Грамадства, Палітыка

У Беларусі працягваюцца шматлікія суды над затрыманымі ўдзельнікамі вулічных пратэстаў

Мінск, 10 лістапада. У Беларусі 10 лістапада працягваюцца шматлікія суды над затрыманымі ў мінулыя выхадныя ўдзельнікамі вулічных пратэстаў.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, суды ў Мінску і іншых гарадах разглядаюць як адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцый, так і тых, каго сілавікі затрымлівалі кропкава ў мінулыя выхадныя і раней.

Большасць з асуджаных сёння ў сталіцы атрымалі ад 12 да 15 дзён арышту і штрафы ад 15 да 30 базавых велічынь (405—810 рублёў), паведамляе spring96.org.

9 лістапада суды разгледзелі 240 адміністрацыйных спраў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 95 чалавек арыштаваныя ўвогуле на 1.367 дзён, 131 — аштрафаваны на агульную суму 53.245 рублёў.

На нядзельных акцыях Маршу народаўладдзя, а таксама падчас лакальных вячэрніх пратэстаў па ўсёй краіне было затрымана ад 1.023 чалавек (згодна са звесткамі праваабарончага цэнтра "Вясна") да 1.250 чалавек (згодна са звесткамі тэлеграм-канала "Спісы затрыманых (Жодзіна+Акрэсціна+Баранавічы)"). Гэта рэкордныя лічбы пасля 9 і 10 жніўня, калі было затрымана прыблізна 3 тыс. і больш за 2 тыс. чалавек адпаведна.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239