У Мінску затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч
Мінск, 10 лістапада. Увечары 10 лістапада ў Мінску быў затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч. Яго забралі проста з дома, паведамляе "Радыё Свабода".
Міліцыянеры прыйшлі ў 19.30 у кватэру Груздзіловіча і прадэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Мінску, на якіх ён быў.
"Сказалі, што трэба нешта яшчэ ўдакладніць, і адвезлі яго ў Фрунзенскае РУУС, дзе яго нібыта чакае ўчастковы", — паведаміла жонка Алега Мар'яна.
25 кастрычніка Алег Груздзіловіч меў рэдакцыйнае заданне для працы на акцыі пратэсту ад газеты "Народная Воля".
Беларуская асацыяцыя журналістаў раней паведаміла, што на сённяшні дзень за кратамі застаюцца 16 журналістаў.