Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/15/ru_1068091_112233/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2021 17:28
15.11.2020 14:56 Грамадства, Палітыка

У Гомелі не менш за пяць чалавек затрыманыя падчас акцыі прыхільнікаў перамен

Гомель, 15 лістапада. У Гомелі не менш за пяць чалавек затрыманыя 15 лістапада падчас акцыі прыхільнікаў перамен, у тым ліку актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Няпомняшчых

У акцыі ўдзельнічала каля 150 чалавек, яны прайшлі па горадзе разрозненымі групамі.

На скрыжаванні вуліц Савецкай і Ірынінскай было выстаўленае ачапленне з супрацоўнікаў АМАП, таму людзі не змаглі прайсці да плошчы Леніна. Яны развярнуліся і пайшлі да цырка. Прыблізна сотня чалавек прайшлі па праспекце Перамогі, скандуючы "Жыве Беларусь!" і "Лукашэнку ў аўтазак!". Яны таксама спявалі песні "Тры чарапахі" і "Муры".

Другая калона, прыкладна 50 чалавек, пайшла да каталіцкага храма. У яго двары людзі зладзілі імправізаваны мемарыял загінулых гамяльчаніна Аляксандра Віхора і жыхара Мінска Рамана Бандарэнкі. Людзі ўсклалі кветкі, запалілі лампадкі, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Яны планавалі прайсці па вуліцы Савецкай, але на скрыжаванні Савецкай і Рагачоўскай іх сустрэў АМАП, пасля чаго пратэстоўцы разышліся.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239