Не менш за 13 журналістаў затрыманыя ў Мінску, Гродне і Віцебску
Мінск, 15 лістапада. Не менш за 13 журналістаў былі затрыманыя ў Мінску, Гродне і Віцебску падчас акцый пратэсту 15 лістапада.
Так, у Мінску затрыманыя журналісты БелаПАН Андрэй Шаўлюга і Юлія Коцкая, карэспандэнт Tribuna.com Аляксандр Івулін, фатограф Яўген Атцецкі, фотажурналіст "Нашай Нівы" Аляксандра Піліповіч-Сушчыц, журналістка Таццяна Гаўрыльчык.
У Гродне, згодна з інфармацыяй Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрымалі карэспандэнта Hrodna.life Андрэя Ломава, фатографа Яўгена Бузука, журналіста autogrodno.by Міхаіла Кунцэвіча.
У Віцебску затрыманыя фотажурналіст tut.by і "Народнай Волі" Алесь Пілецкі і журналіст Ігар Мацвееў.
Раней таксама паведамлялася аб затрыманні ў раёне станцыі метро "Пушкінская" ў Мінску карэспандэнтаў ТАСС Юрыя Шамшура і БелТА Андрэя Пакумейкі. Пасля праверкі дакументаў іх адпусцілі.