Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/15/ru_1068100_258741/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2021 15:51
15.11.2020 16:16 Грамадства, Палітыка

У Брэсце на акцыю прыхільнікаў перамен выйшлі прыблізна 250 чалавек, не менш за 10 з іх затрыманыя

Брэст, 15 лістапада. Прыблізна 250 чалавек узялі ўдзел у нядзельнай акцыі прыхільнікаў перамен у Брэсце.

Акцыя прайшла ў цэнтры горада на пешаходнай вуліцы Савецкай. Людзі сабраліся ў калону прыблізна ў 14.00 побач з кінатэатрам "Беларусь". Удзельнікі маршу скандавалі: "Я выходжу", "Забойцы!", "Трыбунал!", "Жыве Беларусь!", "Верым, можам, пераможам!", "Брэст наш горад!".

Прыкладна ў 14.45 калона падышла да праспекта Машэрава, выхад на які быў перакрыты АМАПам. Калона развярнулася і накіравалася ў адваротны бок па вуліцы Савецкай. Прыкладна ў 15.20 на скрыжаванні з вуліцай Маякоўскага пратэстоўцы пачалі разыходзіцца.

"Згодна з маімі звесткамі, сёння ў Брэсце затрымана як мінімум 10 чалавек, — паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк. — Пяць чалавек сілавікі затрымалі на скрыжаванні Савецкай з праспектам Машэрава падчас шэсця. Да яго пачатку — трох чалавек побач з ЦУМам на праспекце Машэрава, двух — каля кінатэатра "Беларусь".

Таксама ў розных частках Брэста людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі станавіліся ў ланцугі салідарнасці.

Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239