Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2020/11/15/ru_1068103/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2021 17:27
15.11.2020 16:14 Грамадства, Палітыка

Сілавікі атачаюць прысутных на "плошчы Перамен"

Мінск, 15 лістапада. Па стане на 16.00 вялікія групы экіпіяваных сілавікоў атачаюць прысутных на "плошчы Перамен", дзе створаны народны мемарыял загінулага Рамана Бандарэнкі.

Раней сілавікі часова адступілі ад пратэстоўцаў. Пасля гэтага частка дэманстрантаў разышлася праз найбліжэйшыя двары.

Tut.by паведамляе, што "неадэкватны мужчына разбіў плітку, каб кідаць яе ў бок сілавікоў, ён жа напаў на карэспандэнта tut.by: паспрабаваў душыць шнурком ад рэдакцыйнага бэджа". "Людзі вакол сталі скандаваць, што ён правакатар, і вывелі яго з "плошчы Перамен", — гаворыцца ў паведамленні.

Ля мемарыяла прыблізна 500 чалавек, якія не адыходзяць. Яны скандуюць "Перастаньце забіваць!", "Хто забіў Рому?", "Вы павінны нас абараняць?", "Пошли вон, ты и твой ОМОН!", "За вашу і нашу свабоду!", "Жыве Беларусь!", "Ён служыў з вамі!".

У найбліжэйшых дварах вядзецца зачыстка. Карэспандэнты БелаПАН бачылі не менш як двух затрыманых, якіх вялі сілавікі.

Паведамляецца аб адключэнні стацыянарнага інтэрнэту ў раёне падзей.

Таццяна Каравянкова, Алена Талкачова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239